Курсовая работа: Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст


 

 
Иностранные языки / Курсовые / Курсовая работа: Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст
Название работы:Курсовая работа: Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст
Предмет:Иностранные языки
Тип работы:Курсовые
Автор:-
Архив (.zip):
Размер архива: 38 Kb.    
Скачать Курсовые



Курсовая работа: Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст

Краткое содержание работы



Ігар Марзалюк

Канд. гіст навук, дацэнт каф. археалогіі і спец. гіст. дысцыплін

Магілёўскага дзяржуніверсітэта

Сёння ў гістарычнай навуцы Беларусі даволі востра дыскутуецца пытанне пра пачаткі беларускай дзяржаўнасці і гістарычнай самаідэнтычнасці насельніцтва беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча. Некаторыя гісторыкі ўвогуле адмаўляюць тэзу пра тое, што насельніцтва Беларусі ўспрымала у 15 - 17 стст. Кіеўскую Русь як пачатковы перыяд уласнай дзяржаўнасці. Калыскай будучай Беларусі яны лічаць толькі Полацкае княства. Прычым яно разглядаецца як цалкам незалежная дзяржава. Такога погляду прытрымліваецца і выбітны сучасны ўкраінскі медыевіст як Наталля Якавенка, якая сцвярджае літаральна наступнае: “Для ўсіх трох адломаў колішняй Кіеўскай дзяржавы памяць пра сваю гістарычную “прамаці” Кіеўскую Русь – таксама выявілася рознаю. Так, беларускія княствы, якія супольна з суседзямі літоўцамі стваралі сваю маладую дзяржаву практычна з нуля, на кіеўскую спадчыну практычна не аглядаліся; паколькі яны заўсёды трымаліся ўбаку ад Кіева, то ў строгім сэнсе іхняю яна ніколі не была, таму не выклікала ні настальгіі, ні ідэалагічнага ператлумачэння”.[1] Як мы пабачым далей, пры разглядзе канкрэтных сведчанняў гістарычных крыніцаў, падобная тэза не вытрымлівае навуковай крытыкі.

З нашага пункту гледжання найважнейшай у вырашэнні гэтага пытання з’яўляецца гістарычная самаідэнтыфікацыя тагачаснага насельніцтва беларускіх земляў. Пісьмовыя крыніцы дазваляюць нам прасачыць тыя гістарычныя стэрэатыпы якія існавалі ўасяроддзі адукаваных русінаў: духавенства, прадстаўнікоў набілітэту і мяшчанаў. Гэтае пытанне, як мы пабачым далей, наўпрост звязана таксама з дыскусіяй пра тое, які з усходнеславянскіх народаў мае больш падставаў лічыць сябе спадкаемцам Кіеўскай Русі.

Апошняя дыскусія налічвае не адну сотню год. Ужо ў 13 ст. укладальнікі Галіцка-Валынскага летапісу лічылі, што Галіч быў “другім Кіевам”- спадкаемцам традыцыяў першай Кіеўскай дзяржавы. Адпаведна гэтаму складзеныя на Валыні летапісныя кодэксы, кшталту Іпацьеўскага, ўключалі “Аповесць мінулых гадоў”, Кіеўскі летапіс 12 ст. і, ўрэшце, Галіцка-Валынскі летапіс 13 ст. У сваю чаргу складзены ва Ўладзіміра-Суздальскай зямлі Лаўрэнцьеўскі летапіс пасля “Аповесці мінулых гадоў” падаваў уладзіміра-суздальскія паведамленні[2]. Выразна адрознівалася ад двух апошніх традыцый і летапісанне Вялікага Ноўгараду[3]. Ужо тады паўсталі прынцыпова адрозныя схемы гісторыі Усходняй Еўропы, якія захаваліся да сённяшняга дня, праўда зазнаўшы пэўныя трансфармацыі і мадыфікацыі. Яны працягваюць сваё існаванне ў якасці афіцыйных нацыянальных версіяў украінскай і вялікарасейскай гістарыяграфіяў.

На жаль, летапісных помнікаў дамангольскага перыяду, створаных на тэрыторыі Беларусі, не ацалела. Аднак пэўныя факты з гісторыі Полацкага княства дазваляюць адказаць на пытанне пра тое, ці лічылі яго валадары Кіеў чужым для сябе, а сваё княства цалкам самастойным? Сёння амаль ніхто з тых, хто так лічыць, нават і не паспрабаваў “спытацца” ні ў полацкіх Ізяславічаў-Рагвалодавічаў, ні ў палачан, кім яны самі сябе лічылі, якія этнапалітычныя ды сацыякультурныя ўзоры панавалі ў іх асяроддзі? Па-сутнасці, адбываецца адвольны перанос уяўленняў са свядомасці чалавека канца 20 ст. па пытаннях дзяржаўнай незалежнасці, нацыянальнасці на рэаліі ранняга сярэднявечча. Зыходзячы з апрыёрнага пастулявання тэзы, што погляды людзей на гэтыя праблемы на працягу стагоддзяў былі нязменнымі, даследчыкі, якія стаяць на такіх пазіцыях, хочуць таго ці не, пачынаюць ствараць гістарычныя дэфармацыі і міфы нічога супольнага не маючыя з рэаліямі далёкага мінулага. Адразу хочаццца абмовіцца, што ў гэтым разделе не ідзе размовы пра этнагенетычныя працэсы, якія адбываліся на беларускіх землях у 11-13 стст. Нас цікавілі толькі пэўныя ментальныя ўстаноўкі сучаснікаў, іх асабістыя ўяўленні і ўчынкі, якія дазваляюць паг......
.Комментарии к работе "Курсовая работа: Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11 - 17 стст"





 

 

 
   E-mail: abc-english@yandex.ru
   Copyright © 2002-2011 :: Abc-english-grammar.com  
    Яндекс цитирования